Skip to content

c7d5a6/mauliennie

Repository files navigation

Maŭleńnie

Script

$ ./scripts/replace.js FILE_FROM [FILE_TO]

Некаторыя правілы маўлення

Галосны I

Галосны i ў пачатку слова ў формах займеннікаў, у сярэдзіне або на канцы слова пасля галоснага, на пачатку слова пасля галоснага вымаўляецца як спалучэнне нескладовага й з галосным i (йі):

іх [йіх], іхні [йіхні], ім [йім] ([з’йі]мі), іншы [йіншы] ([з’йі]ншымі)

краіна [крайіна], тваіх [твайіх]; у маі [у майі], у родным краі [крайі], га[йі], ру[йі]на, хаке[йі]ст, за[йі]нець

[йі]ней, [йі]рад, [йі]сны, [йі]ўе, [йі]ндыя, [з’йі]раю

вазьмі іголку [вазьмій(і)голку], на іржышчы [най(і)ржышчы]
Злучнік i часціца i пасля слова на галосны пры адсутнасці працяглай паўзы вымаўляюцца як нескладовы й:

збяруся i пайду [збярусяйпайду], бацька i сын [бацькайсын], ян[а-й] н[я] бачыла, м[ы-й] н[я] чулі
Галосны i пасля слоў, якія заканчваюцца на цвёрды зычны, а таксама ў складаных словах пасля цвёрдага зычнага, вымаўляецца як ы:

ён ішоў [ёнышоў], голуб i галубка [голупыгалупка], сы[н-ы] дачка, на[ш-ы]нстытут

міжінстытуцкі [міжынстытуцкі], медінстытут [медынстытут], бортінжынер [бортынжынер]
І толькі пасля словаў на зычныя к і х гук і не зьмяняе свайго характару:

сцяг і герб [сьцях-і герп], слых і зрок [слых-і зрок], Полацак і Віцебск [Полацак-і Віцебск]

Галосны У

У сярэдзіне сказа пасля знака прыпынку, калі ў прамаўленні няма паўзы або яна кароткая, галосны у вымаўляецца як нескладовы ў:

Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык [Калі з роду баравік, то лезь брацеўкошык]

Зычны Т

Глухі зычны т перад звонкімі зычнымі б, д, г у сярэдзіне слова вымаўляецца як д:

футбол [фудбол], баскетбол [баскедбол], дзетдом [дзеддом]
Спалучэнне зычнага т з наступнай афрыкатай ц утварае падоўжаную афрыкату цц:

не ўсякай чутцы вер [няўсякай чуццы вер], сітцо [сіццо], тваёй матцы [маццы], рады ў кожнай хатцы [хаццы]
Спалучэнне зычных д i т з наступнай афрыкатай ч утварае падоўжаную афрыкату чч:

здабытчык [здабыччык], дыспетчар [дыспеччар]

Зычны Д

Звонкі зычны д на канцы аглушаецца i вымаўляецца як т:

калі мае не ў лад [няўлат], то я з сваім назад [ссваім назат]. Кожны гад [гат] мае свой яд [ят]. Трапіў у нерат, ні ў зад [ніўзат], ні ў перад [ніўперат]
Звонкі зычны д у сярэдзіне слова перад глухімі зычнымі вымаўляецца як т:

адхадзіў [атхадзіў], брыдкі [брыткі], адтуль [аттуль], надхмар’е [натхмар’е], надшываць [натшываць], надшыць[1] [натшыць]
Спалучэнне звонкага д з наступнай мяккай афрыкатай дз утварае падвойную звонкую афрыкату дзьдз:

паддзёўка[2] [падзьдзёўка], бязлюддзе [бязьлюдзьдзе], аддзячыць [адзьдзячыць], паўнаводдзе [паўнаводзьдзе], шасцідзесяцігоддзе [шасцідзесяцігодзьдзе], ладьдзя [ладзьдзя]
Спалучэнне звонкага зычнага д прыстаўкі ці прыназоўніка з наступнай афрыкатай ц (ць) вымаўляецца як падвойная афрыката цц (цць):

пад цэглаю [паццэглаю], адцадзіць [аццадзіць], пад цяжарам [пацьцяжарам], адцвісці [ацьцьвісьці], падцепліваць [пацьцепліваць]
Спалучэнне звонкага зычнага д ca свісцячым с Перад глухім зычным т вымаўляецца як афрыката ц:

самаўладства [самаўлацтва], справаводства [справавоцтва], падстава [пацтава], з-пад Століна [спацстоліна]
У спалучэнні звонкага зычнага д са свісцячым с перад глухім зычным к звонкі д вымаўляецца як афрыката ц:

адскочыць [ацкочыць], адскрэбці [ацкрэпці], бургундскае [бургунцкае] віно, наваградскі [наваграцкі] замак, добрасуседскі [добрасусецкі]
У спалучэнні дс, калі д з’яўляецца часткай прыстаўкі ці прыназоўніка, звонкі зычны д можа вымаўляцца як афрыката ц(ць):

падслухоўвае [пацслухоўвае], над Свіцяззю [нацьсьвіцязьзю], пад слупам [пацслупам], адсцябаць [ацьсьцябаць], адсвярбела [ацьсьвярбела]
Спалучэнне зычных д i т з наступнай афрыкатай ч утварае падоўжаную афрыкату чч:

гладчэйшы [глаччэйшы], дасведчанасць [дасьвеччанасць], адчэпнага [аччэпнага]

Зычны С

Свісцячы с перад мяккімі зычнымі с, л, м, н, ц, п, в вымаўляецца мякка:

ссівеў [сьсівеў], бяссмерце [бясьсьмерце], бясследна [бясьсьледна], воссю [восьсю], кассё [касьсё], уссесці [усьсесьці], церассядзёлак[3] [церасьсядзёлак]

след у след [сьлетусьлет], сляпіць [сьляпіць], слёзы [сьлёзы], слізгота [сьлізгота], слюда [сьлюда], слясак[4] [сьлясак], цесля[5] [цесьля]

смерч [сьмерч], смяшыць [сьмяшыць], смертухна [сьмертухна], смецце [сьмецьце], усмятку [усьмятку]

цісненне [цісьненьне], снегапад [сьнегапаг], снедаць [сьнедаць], у Дзісне [уДзісьне], блісне [блісьне]

учарсцвелы [учарсьцьвелы], шасцярня [шасьцярня], чысцюткі [чысьцюткі], дзвесце [дзьвесьце], дасціпнасць[6] [дасьціпнасць], сцізорык[7] [сьцізорык]

спектакль [сьпектакль], спецыяліст [сьпецыяліст], спецыфічны [сьпецыфічны], спёка [сьпёка], спеўнік[8] [сьпеўнік], эксперымент [эксьперымент], эсперанта [эсьперанта]

светапогляд [сьветапогляд], свердзел[9] [сьвердзел], свяжэйшы [сьвяжэйшы], светлавокі [сьветлавокі], усясветны [усясьветны], Свержань [Сьвержань]
Свісцячыя зычныя с, сь перад звонкімі вымаўляюцца як з, зь:

айсберг [айзьберх], хрэсьбіны [хрэзьбіны], касьба [казьба], носьбіт [нозьбіт], просьба [прозьба], солсберскі [солзьберскі], фасген[10] [фазген], бейсбол [бейзбол], бейсбаліст [бейзбаліст], дысгармонія [дызгармонія]
Свісцячы зычны с перад мяккімі зычнымі к, ф, х вымаўляецца цвёрда:

склеіць, скепсіс, скерца[11], скіба [12], сківіца, скінуць, сфера, сфінкс, схема, схільнасці, схінацца, схімічыць.
Свісцячы зычны с перад зычнымі ш, ч вымаўлясцца як ш:

сшытак [шшытак], сшараваў[13] [шшараваў], расшыраны [рашшыраны], сшыць [шшыць], сшаткаваць[14] [шшаткаваць], сшэрхлы[15] [шшэрхлы]

счакаць [шчакаць], счарнець [шчарнець], счытваць [шчытваць], счэрчваць [шчэрчваць], счысціць [шчысціць], счэплівацца [шчэпілівацца]

Зычны З

Звонкі зычны з перад мяккімі зычнымі дз, л, з, б, в, м, н вымаўляецца мякка:

здзейсніць [зьдзейсьніць], з Дзімам [зьДзімам], без дзяцей [безьдзяцей], здзеравяненне [зьдзеравяненыіе], здзівіць [зьдзівіць], няздзейснены [нязьдзейсьнены]

з лёну [зьлёну], з лета [зьлета], цераз лес [церазьлес], злёг [зьлёх], безліч [безьліч]

ззяе [зьзяе], з зімы [зьзімы], з Зінаю [зьЗінаю], без зярняці [безьзярняці], з зямлянкі [зьзямлянкі]

збянтэжанасць [зьбянтэжанасьць], з берагу [зьберагу], збегчы [зьбехчы], збірацца [зьбірацца], збіць [зьбіць]

звесткі [зьвесткі], з Вераю [зьВераю], звініць [зьвініць], звярынец [зьвярынец], звязаць [зьвязаць]

змяя [зьмяя], цераз Мір [церазьМір], з месца [зьмесца], змены [зьмены], змяркаецца [зьмяркаецца]

знябыцца[16] [зьнябыцца], знервавацца [зьнервавацца], зняць [зьняць], з Нясвіжа [зьНясьвіжа], цераз Нёман [церазьНёман]
Звонкі зычны з перад мяккімі зычнымі п, с, ц аглушаецца i вымаўляецца мякка:

з Петрыкава [сьПетрыкава], без пячаткі [бесьпячаткі], з Петрусём [сьПетрусём], з песнямі [сьпесьнямі], з перамогай [сьперамогай]

з сенажаці [сьсенажаці], з семінара [сьсемінара], без Сяргея [бесьСяргея], без сярпа [бесьсярпа], цераз Свіслач [церасьСвіслач]

з цeста [сьцеста], з цёзкам [сьцёскам], з ціра [сьціра], з цесцем [сьцесьцем], без цвіка [бесьцьвіка]
Звонкія зычныя з, зь на канцы слова аглушаюцца i вымаўляюцца як с, сь:

гразь [грась], мазь [мась], злазь [злась], наскрозь [наскрось]
Звонкі зычны з перад глухімі ш, ч вымаўляецца як ш:

з шафы [шшафы], цераз Шклоў [церашШклоў], з шахматыстам [шшахматыстам], з шоўку [шшоўку], цераз шашу [церашшашу]

грузчык [грушчык], з Чэрвеня [шчэрвеня], з чабору [шчабору], з чэмпіёнам [шчэмпіёнам], з Чарнігіным [шЧарнігіным]
Звонкі зычны з перад цвёрдымі глухімі зычнымі к, х, т, с, ц, п вымаўляецца як с:

падмазка [падмаска], блізка [бліска], з калена [скалена], з кніжкі [скнішкі], без клею [бясклею]

з хваробаю [схваробаю], з хаты [схаты], з холаду [схоладу], з хвалі [схвалі], з хвоі [схвоі], з хутара [схутара]

з тваім [ствайім], з тым [стым], з татам [статам], з Тарасам [сТарасам], з табой [стабой], з торбаю [сторбаю], з Талачына [сТалачына]

з салам [ссалам], з сошкаю [ссошкаю], без солі [бяссолі], з сэрца [ссэрца], з сынам [ссынам], з сырога [ссырога], з сырадою [ссырадою]

з царквы [сцарквы], з цэглы [сцэглы], з цыркулем [сцыркулем], з цырульні [сцырульні], з цэбра[17] [сцэбра]

з пустога [спустога], з поля [споля], цераз плот [церасплот], без пастуха [беспастуха], з Парыжа [сПарыжа], цераз Пружаны [церасПружаны]
Звонкі зычны з перад зычнымі ж, дж вымаўляецца як ж:

з журавін [жжуравін], цераз Жлобін [церажЖлобін], з жыта [жжыта], мазжачок [мажжачок], без жалеза [бежжалеза]

бразджаць [бражджаць], заезджаны [заежджаны], з джунгляў [жджунгляў], з джаз-аркестрам [жджасаркестрам], цераз Джакарту [церажДжакарту], язджалы[18] [яжджалы]
Звонкі зычны з перад мяккім зычным г вымаўляецца цвёрда:

згіб [згіп], з геаграфіі, з геолагам, з гейзера, без Генадзя.
Звонкі зычны з перад мяккімі зычнымі к, х аглушаецца i вымаўляецца як свісцячы с:

з Кемерава [сКемерава], з Кёльна [сКёльна], з кефаллю [скефальлю], з кіраўніком [скіраўніком], цераз Кенію [церасКенію], з келіха [скеліха]

з хітрынкаю [схітрынкаю], з хібамі [схібамі], з Хеменгуэем [сХеменгуэем], з Хелемскім [сХелемскім], з хіндзі [схіндзі], цераз Херсон [церасХерсон], з хеўраю[19] [схеўраю], без хі-хі i хе-хе-хе [бесхіхійхехехе]

Зычны Ш

У спалучэнні зычных шск пры вымаўленні выпадае шыпячы ш:

латышскія [латыскія] стралкі, манашская [манаская] сутана, чэшскае [чэскае] шкло
Спалучэнні шс, жс паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны мяккі сьсь:

Калі топішся [топісься], то i [той] за брытву хопішся [хопісься]. Каля вады ходзячы намочышся [намочысься], каля агню апячэшся [апячэсься].

Зычны Ж

На канцы слова звонкі зычны ж аглушаецца i вымаўляецца як ш:

гуж [гуш], не дуж [нядуш], рэж [рэш], паўзбярэж [паўзьбярэш], уздоўж [уздоўш]
У спалучэнні зычных жск пры вымаўленні выпадае звонкі зычны ж:

суражскі [сураскі], печанежскі [печанескі], калежскі [калескі], Белавежская [Белавеская] пушча, Нясвіжскі [Нясьвіскі] замак, рыжскі [рыскі] бальзам
Спалучэнні шс, жс паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны мяккі сьсь:

не важся [нявасься] чапаць яго.
На канцы слова спалучэнне ждж аглушаецца i вымаўляецца як шч:

дождж [дошч]
Пасля слова на галосны часціца ж аглушаецца i вымаўляецца як ш толькі ў тым выпадку, калі яна стаіць перад глухім зычным:

дзе ж дзенешся [дзешдзенесься], прыйшла ж яна [прыйшлашяна], калі ж тое будзе [каліштоебудзе], было ж [былош] пустое, кахаю ж [кахаюш] Кацярыну
У сярэдзіне слова перад глухімі звонкі зычны ж аглушаецца i вымаўляецца як ш:

цяжка [цяшка], снежкі [снешкі], беражку [на берашку], мужчына [мушчына], нябожчык [нябошчык], перабежчык [перабешчык], дарожка [дарошка]

Зычны ДЖ

У словах, дзе д — гук прыстаўкі, а ж — гук кораня, трэба вымаўляць два асобныя зычныя гукі, а не афрыкату дж:

пад|жаць, ад|жыў, пад|жылкі, пад|жаўціць, пад|жартаваць, ад|жывіць, ад|жлукціць[20]
На канцы слова звонкая афрыката дж аглушаецца i вымаўляецца як ч:

каледж [калеч], катэдж [катэч], Джордж [Джорч], брыдж [брыч]

Зычны Ч

Спалучэнне глухіх зычных чц вымаўляецца як падоўжаная зацвярдзелая афрыката цц:

па звычцы [пазвыццы], у хустачцы [у хустаццы], у спаднічцы [у спадніццы], у сарочцы [у сароццы], у чашачцы [у чашаццы]

Зычны ДЗ

Звонкая афрыката дз, дзь на канцы слова аглушаецца i вымаўляецца як ц, ць:

ксёндз [ксёнц], непагадзь [непагаць], мядзведзь [мядзьвець], сядзь ды едзь [сяць ды ець]
У словах, дзе зычны д з’яўляецца часткай прыстаўкі, а з — гукам кораня, трэба вымаўляць два асобныя зычныя, а не афрыкату дз:

ад|завіся, пад|зямелле, ад|званіць, над|зем’е, пад|золісты, пад|зорная труба, ад|зычыць
Звонкая мяккая афрыката дзь перад глухімі зычнымі вымаўляецца як ць:

Не косіць Федзька, бо ў торбе рэдзька [някосіць Фецька, бо ў торбе рэцька]
Цвёрдая звонкая афрыката дз сустракаецца толькі ў асобных словах, у іншамоўных геаграфічных назвах i прозвішчах:

дзынкаць, дзвынкаць, дзвынкнуць, дзылінканнe [дзылінканьне], дзылінкнуць, дзылінкаць, дзын-дзын, дзот, дзындра, вандзэлак[21], пэндзаль, Дзаўджыкаў, Гудзонаў заліў

Зычны Ц

Афрыката ц перад мяккім зычным в вымаўляецца мякка:

чацвяртак [чацьвяртак], збуцвелы[22] [збуцьвелы], пазнацвет [пазнацьвет], зацвярдзелы [зацьвярдзелы], цвіркун[23] [цьвіркун], чацвер [чацьвер], цвінтар[24] [цьвінтар], цвярозы [цьвярозы]
Глухая афрыката ц, ць перад звонкімі зычнымі г, б, бь вымаўляецца як дз, дзь:

малацьба [маладзьба], жаніцьба [жанідзьба], барацьба [барадзьба], кляцьба [клядзьба], барацьбіт [барадзьбіт], спецгрупа [спедзгрупа]

Зычны Г

Звонкі зычны г на канцы слова аглушаецца i вымаўляецца як х:

снег [сьнех], бераг [берах], луг [лух], плуг [плух], абсяг [апсях], батог[25] [батох], бег [бех]

Звонкі зычны г перад глухімі зычнымі аглушаецца i вымаўляецца як х:

лёгка [лёхка], пругка [прухка], дрогкі [дрохкі], бегчы [бехчы], стрыгчы [стрыхчы], магчымасць [махчымасьць], гангстэр [ганхстэр], гаагская [гаахская] канферэнцыя
У запазычаных словах замест фрыкатыўнага трэба вымаўляць выбухны звонкі зычны ґ:

ґуз[26], ґузік, ґанак (Польск. ganek з ням.), ґонты[27] (Польск. gont.), ґарнец[28] (Польск. garniec.), ґвалт (Польск. gwalt з ням.), няґеґлы, ґаза, ґазніца, ґазнічка, ґазоўка, ґарсэт (Фр. corset.), ґарчык, ґвалтаваць, ґвалтаўнік, ґерґетаць, ґізаваць[29], ґіпс (Грэч. gypsos — мел, гліна.), ґіпсаванне, ґузасты, ґузаваты, ґузічак, джґанне, джґануць, джґаць[30], джыґіт, джыґаць, джыґітоўка[31], джыґітаваць, маґерка[32], меґера, нязграбнасць [нязґрабнасьць], нязґрэба, цэґла (Ням. Ziegel.), цаґельня, цаґляны парог [парох].

Зычны К

Глухі зычны к перад звонкімі зычнымі з, д, г у сярэдзіне слова вымаўляецца як выбухны ґ:

вакзал [ваґзал], вакзальны [ваґзальны], экзамен [эґзамен], экзаменавацца [эґзаменавацца], экзархат [эґзархат], экзотыка [эґзотыка], экзальтацыя [эґзальтацыя], экзекуцыя [эґзекуцыя], экзерсіс [эґзерсіс], рукзак [руґзак], анекдот [анеґдот], анекдатычны [анеґдатычны], пакгаўз [паґгаўс]

Зычны Б

Звонкі зычны б на канцы слова аглушаецца i вымаўляецца як п:

граб [грап], лоб [лоп], дуб [дуп], голуб [голуп], ледаруб [ледаруп], зруб [зруп]
Перад глухімі зычнымі звонкі б аглушаецца i вымаўляецца як п:

галубка [галупка], грыбкі [грыпкі], абсмактаць [апсмактаць], рабскі [рапскі], паабскубваць [паапскубваць], абтрэсці [аптрэсьці], паабсяканыя [паапсяканыя], паабцінаць[33] [паапцінаць]
Калі слова заканчваецца на галосны, часціца б аглушаецца i вымаўляецца як п толькі ў тым выпадку, калі яна стаіць перад глухім зычным:

напісалі б [напісаліп] пісьмо, узялі б што-небудзь [узяліп штонебуць], куды б пайсці [кудып пайсьці]
Калі слова заканчваецца на галосны, a часціца б стаіць перад звонкім зычным, то яна не аглушаецца:

што б з гэтага было, былі б здаровыя, каму б жаніцца, дайшла б дадому, узялі б ды зрабілі, пасмяяліся б з яго [пасьмяялісябзьяго]

Часціца HE, прыназоўнік БЕЗ

Калі яны стаяць перад словам з націскам на першым складзе, вымаўляюцца як ня, бяз:

Не косіць Федзька, бо у торбе рэдзька [някосіць Фецька, бо ў торбе рэцька]

без кветак [бяскветак]

  1. Прышыўшы што-н. да чаго-н., зрабіць даўжэйшым.

  2. Мужчынскае верхняе адзенне, з гузікамі ад пляча да нізу на адным баку і са зборкамі на таліі.

  3. Рэмень, які працягваецца ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак, каб падняць вышэй хамут і аглоблі.

  4. Прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы.

  5. Тое, што і цясляр. (Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі.)

  6. Уменне сказаць востра, смешна, даць трапнае азначэнне.

  7. Невялікі складаны кішэнны нож.

  8. Зборнік песень, рамансаў і інш. твораў для спеву.

  9. Інструмент для свідравання дзірак у дрэве, метале і інш.

  10. Ядавіты бясколерны газ з удушлівым пахам, які пашкоджвае органы дыхання.

  11. [Іт. scherzo.] Невялікі музычны твор хуткага тэмпу. Частка вялікага музычнага твора (сімфоніі, санаты) у такім жа тэмпе.

  12. 1) Луста (звычайна хлеба). 2) Пласт узаранай зямлі. Адрэзаная скіба (луста) — пра чалавека, які канчаткова парваў сувязь з сям’ёй, з калектывам, жыве асобна.

  13. размоўнае слова Знішчыць, сапсаваць шараваннем

  14. Шаткаваць — Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту).

  15. 1) Здранцвелы, знямелы, зацёкшы. 2) Пасівераны (пра скуру на руках, твары і пад.).

  16. размоўнае слова Змарыцца, змучыцца

  17. Цэбар — 1) Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. 2) размоўнае слова пагардлівае Пра вялікую галаву чалавека.

  18. Такі, па якім многа ездзілі; біты.

  19. 1) пагардлівае Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; банда. 2) размоўнае слова Пра кампанію людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад. Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзін (звычайна не вартых увагі).

  20. 1) У тэкстыльнай прамысловасці — апрацоўваць бавоўну, баваўняныя і льняныя вырабы растворам шчолачаў для ачысткі і падрыхтоўкі да бялення, афарбоўкі; у папяровай вытворчасці — апрацоўваць анучы з мэтай ачысткі ад гразі і тлушчу; у пральнай справе — апрацоўваць бялізну мыльна-шчолачным растворам. 2) размоўнае слова Многа і прагна піць.

  21. размоўнае слова Клунак

  22. Які збуцвеў (Гніючы, ператварыцца ў парахню); сапрэлы, струхлелы, спарахнелы.

  23. Насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крыл утварае строкат.

  24. [З польск. cmentarz.] 1) Царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве. 2) Могілкі пры царкве.

  25. устарэлае слова, устарэлы выраз Палка, якая даўней прымянялася для цялеснай кары.

  26. Пукатасць, нараст на целе чалавека або жывёлы ад удару, запалення і пад.

  27. Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам — з другога.

  28. Мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Пасудзіна такой ёмістасці.

  29. размоўнае слова Імкліва бегаць, ратуючыся ад укусу гіза

  30. 1) Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей). 2) Хутка ісці, бегчы; імчацца.

  31. Розныя складаныя практыкаванні на сядланым кані.

  32. Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне; род капелюша.

  33. абцяць — 1) Абсячы канцы чаго-н., верхавіну дрэва і пад. 2) пераноснае значэнне Раптоўна спыніць якое-н. дзеянне.

About

No description, website, or topics provided.

Resources

Stars

Watchers

Forks

Packages

No packages published